Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віктар Гардзей

gardzei.jpg
Нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у калгасе, а ў 1965-1966 гг. быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». З 1966 г. - у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе» (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара). З пераездам у Менск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 г. - старшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1984). Сябра СП СССР з 1979 г. Літаратурную працу пачаў у 1963 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Засевак Радзімы» (1983), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала», «Зялёныя дажджы», «Межань» і кніжак вершаў для дзяцей «Чырвоны грабеньчык» (1976), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата - трактарыст» (1989). Аўтар кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага», трылогіі «Аселіца ў басейне Чорнага мора», рамана «Бедна басота». Пераклаў на беларускую мову раманы Г. Флабэра «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казку Э. Гофмана «Шчаўкунчык і мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. У в. Малыя Круговічы да 50-годдзя пісьменніка імем Віктара Гардзея названа вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў.New Balance


Сярэдняя: 4.5 (16 галасоў)
Дзед у садзе сліў натрос, – Поўны кош дамоў прынёс. – На здароўе еш, Ігнат, – Вітамінаў у іх шмат. Сліву ўнук пасмакаваў, Дзеду костачку падаў: – Вось, і праўда, вітамін, Ды шкада – ўсяго адзін.Air Jordan XII 12 Shoes


Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)
Восені кладзецца ліст журботны На сухія з чэрвеня брады. Неўпрыкмет у вырай незваротны Птушкамі ляцяць мае гады. Прамільгнулі чайкі дзён дзіцячых Меней стала ў справах мітусні. Прашумелі галкі дзён юначых — Болей стала ў сэрцы цішыні. Салаўі спатканняў вечаровых, Бесклапотнасці былой дразды I былой нястрыманасці совы Зніклі з майго неба назаўжды. Ім на змену з далечы марознай Прыляцелі роздуму паслы: Лебедзі турбот і спраў сур'ёзных, Вопыту і сталасці буслы. Ліст апаў, і снег яго прыпудрыць. ІІрыйдзе час, і я з чужых краёў Прычакаю птушак самых мудрых Прычакаю белых жураўлёў.adidas Ultra Boost kaufen


Сярэдняя: 4.6 (13 галасоў)
Зялёныя шаблі аеру На сажалках вецер згінае. Бядую, чакаю і веру: Загоіцца рана скразная. Пад вечар птушынага рэю Слабее напал неўзаметку. За ўсё, чым жыву, адхварэю — За кожную пчолку і кветку. На сажалках з бурбалак сіта: To дожджык сыпнуў нечакана. Смугою ўжо далеч спавіта I зноўку смыліць тая рана. Журба на зялёных улоннях, I мне не развеяць патолю. Я знаю: Чарнобыль сягоння — Везувій сусветнага болю. Мне страшна, мне крыўдна, мне горка, I, пэўна ж, на свежую рану Ля сажалак драч надвячоркам Дзярэ золкі кужаль туману.Nike React Element