Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Новае жыццё

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Восеньскія хмары, Голыя галіны. Захілілі мары Думкі-павуціны. Што было і будзе, Можа не са мною. І кім будуць людзі Праз зіму - вясною. Калі сціхне сцюжа І марозны вецер, Я прайду ў вагон Па нумарным білеце. Толькі не дадому Зноў імкнецца сэрца - Да яе, што ўзімку Памагла сагрэцца. Чыіх слоў пяшчота Мне свяціла ўночы, І чые слязінкі Мне траплялі ў вочы. Чыіх вуснаў усмешка Мне трызнілась ўсюды, Пакідая радасць Поўнай амплітуды. Але ўсё ня важна, Калі я з табою Прачынаюсь побач Праз зіму - вясною. Roshe Run Kaishi