Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, сябра мой

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

О, сябра мой, даруй мне гэты кветкі,
каб шчэ ня раз ад куль абаранілі,
калі з вясновым абуджуся ветрам
да здабыцця Забраныя Краіны.
Тры гваздзікі - пунсовыя галовы,
бы камячкі скрываўленае плоці.
Даруй жа іх - варожы чую подых!
Даруй жа іх - курок ужо на ўзводзе!