Па-над белым пухам вiшняў,
Быццам сiнi аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
Сінякрылы матылёк.
Навакол ўсё паветра
Ў струнах сонца залатых, —
Ён дрыжачымi крыламi
Звонiць ледзьве чутна iх
I лiецца хваляй песня —
Цiхi, ясны гiмн вясне.
Цi не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Цi не вецер гэта звонкi
Ў тонкiх зёлках шапацiць?
Або мо сухi, высокi
Ля ракi чарот шумiць?
Не паняць таго нiколi,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкi,
Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.
Песня рвецца i лiецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа толькi сам паэт.
Прекрасная песня. Давно
Прекрасная песня. Давно хотела узнать не только кто автор стихов, но и фамилию композитора. Но, к сожалению, так и не узнала...
мама ,красивы стих ,но учить
мама ,красивы стих ,но учить сложно
Бачыць тое, што не бачуць У
Бачыць тое, што не бачуць
У надзенным, шпаркім дне
Чуць нечутнае, ды смачна
Спрабаваць сваё сабе...
?
Дык на гэта кожны здольны
Ў час, калі спыняе крок.
Вы паэты! Вы свавольны!
Паспрабуйце ўласны зрок!
вельмі добры верш...
вельмі добры верш...
Верш, які ўражвае сваёй
Верш, які ўражвае сваёй мілагучнасцю. аўтар даводзіць да чытача, што толькі чалавек з чулай і шчырай душой зможа адчуць сапраўдную "музыку" прыроды.
Классное стихотворение!!!я
Классное стихотворение!!!я помня как я его учила...
цудоўны верш, толькi ён
цудоўны верш, толькi ён называецца "Маёвая песня"