Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Па небе Беларусі ляцелі клінам гусі.

Сярэдняя: 4.5 (17 галасоў)

(Тэкст песні.)

Па небе Беларусі
Ляцелі клінам гусі,
Як ветразі далёкіх нашых мар.
Цяпло няслі на крЫлах
У родны край свой мілы,
І разганялі холад чорных хмар.

Вярталіся дахаты,
Да маці птушаняты,
У кожнага свая Радзіма ёсць,
Дзе сэрца сагравае
Пах бэзавага маю,
І ты заўсёды свой тут, а не госць.

І птушкі ўсё ляцелі,
Як крыжыкі на целе,
Жаданай і гарэзлівай вясны,
Будзілі наваколле
Ад сну лясы і поле
І разбівалі наледзь цішыні.

Пляскаліся, як мора,
Хвалістыя азёры,
І абмывалі рэкі берагі,
А тУманы на ранку
Залашчвалі заранку,
Лагчыны баранілі ад смугі.

Вясной ляцелі гусі
Па небе Беларусі.
Ці птушкі? Ці анёлы-вестуны?
Прыемныя для вуха
Пасля зімовай скрухі,
Нібы Сафіі Полацкай званы.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117040308078



Цудоўныя словы верша-песні

Цудоўныя словы верша-песні лашчаць слых, саграваюць душу. Дзякуй вялікі,Людміла.

Ніна Кавальчук

Дзякуй Вам, Ніна, за водгук!

Дзякуй Вам, Ніна, за водгук! Мне вельмі прыемна, што Вам спадабалася.
З павагай, Людміла.