Пажаўцелі лісця, парудзелі,
адляцела маладосць.
І на гэтай каруселі
больш гайдацца досыць.
У апошні вечар
	да зямлі прыпасці,
сырасцю надыхацца
	у апошні раз.
Каб у далёкім свеце
	духам не ўпасці
і нагадваць часам
	вязкі, зямны час.
Як цягнуўся мёдам,
і ліўся, як вадой.
Усё жыццё так
	год за годам,
то з табой,
	то не з табой.
Ну а сёння досыць
гэтай каруселі.
Мы, як лісця клёна,
хутка адляцелі.