Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэзія

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)
Праўду з няпраўдай, Цноту з гарэзіяй Вымешай спрытам, – Будзе паэзія. Лета, ноч, месяц, Клёнік, чарэсня, Хлопец, дзяўчына, – Вось вам і песня. Шэпты, прысяга, Вечная згода, Вечная любасць, – Вось вам і ода. Пуня, дзяўчына, Сена-прынада, Хлопец пад пуняй, – Вось сэрэнада. Пуня падперта... Голас: сусед я! Бацька з дубінай, – Вось вам камед'я. Зімка. Знік хлопец, Дзеўка ўжо «мамай», Слёзы... Палонка, – Вось вам і драма. Свет, людзі-шэльмы Крадуць, лгуць шчыра, Чэсны паэта, – Вось вам сатыра. Двор, хорам панскі; Рада-парада, – Добрасць, пачцівасць, – Вось вам балада. Свінні, падпасвіч, Лапаць, парцянка, Непагадзь, золка, – Вось і сялянка. Добры пан, пані; Корміць іх ласка Бедных, галодных, – Вось вам і казка. Пан, хам і поле, Праца, нястатак... Тры аплявухі, – Вось і канчатак.Air Max 90 YEEZY 2 SP