Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паэзія

Сярэдняя: 4.6 (71 голас)
Ты — боль, паэзія. Ты — быль. Твае суровыя законы He для забаў, не для гульбы — А пошук ісціны да скону. Ты — рай, паэзія. Ты — рой Адвечных дум, дзе мы згараем. I толькі геніі парой Жылі часова гэтым раем. Ты — жаль, паэзія. Ты — жар. Я па тваім хаджу вуголлі. Чыя не прагнула душа Твайго зняволення і волі? Ты — сум, паэзія. Ты — суд I мрояў нашых, і здзяйсненняў. Хай душы шчырыя нясуць Высокі лад тваіх памкненняў! Ты — яд, паэзія. Ты — сад З адзіным яблыкам спакусным. Над ім — каторы год падрад! — Мае збалела смягнуць вусны... Ты — боль, паэзія. Ты — бой. Ты — праўды непрыступнай вежа. Я — праведнік і грэшнік твой, Пусці мяне ў сваё бязмежжа!..adidas Ultra Boost kaufen


=)

=)

:)

:)

Каліласка дапамажыце зрабіць

Каліласка дапамажыце зрабіць аналіз гэтага верша...

Не разумею, чаму сярэдняя

Не разумею, чаму сярэдняя адзнака за верш - 4,2. На маю думку, ён - з тых, што вышэйшай пробы.

Паэзія - гэта самаспальванне!

Паэзія - гэта самаспальванне! Верш уражвае!