Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакліканай восенню

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

мілай Танечцы
1.
Больш за восеньскае шчасце,
што можа быць?
Усё наўкол адмірае,
а ты
жывеш
сваім восеньскім шчасцем.
Дакладна,
матэматычна
мераеш лужын берагі
і размалёўваеш сонейка
іншымі фарбамі
2.
У восені няма людзей абраных.
У восені няма ілжывай маскі.
Яна не любіць жорсткасці й падману.
Яна жыве і шчыра верыць ў казкі.
Мы самі, хтосьці,восень выбіраем,
Каб жыць у гэтай казцы разам з ёю.
А неба белым ранкам пазначае
Нас восеньскай нябачнаю слязою.
3.
Дрэва не спіць,
пакуль лісце яшчэ не зляцела,
пакуль восень сваёй рукой
яго не зняла.
Хмарам не ліць
сваіх слёз на людское бруднае цела,
пакуль восень яшчэ з табой
і лісцё не змяла...