А я люблю і белых, і чырвоных,
Усіх, у каго хоть трохі розум ёсць.
Не маюць перавагі чын, пагоны,
Абы была не зменліваю поўсць.
І канфесійнасць мне не перашкода,
Калі дасць кроплю веры і цяпла,
Абы не вынішчаліся народы
І толькі б менш людская кроў цякла.
І мова мне любая да спадобы,
Абы адзін другога разумець,
Каб вынайсці прышчэпкі ад хваробаў,
Пакуль Зямлю не выкасіла смерць…
Няхай вісіць каромысла вясёлкі
Даўжэй над нашай мірнай галавой,
Каб усё, ад чалавека і да зёлкі,
Жыло!..Тады і колер кожны - свой…
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115122607035