Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакуты беларускай мовы

Сярэдняя: 3.3 (11 галасоў)

З-за непахіснасці крочыла ззаду,
Змардаваная, згвалтаваная часам,
Безнадзейная, але ж непаданая гаду,
Цягнулася з тым, хто пакрыўдзіў, разам.

Вочы пабляклі ад песен жалобных,
У пахе валоссеў чуецца боль,
У стане – трымценне азёраў халодных,
Бязлітасць ахутвае млявай журбой.

Ад пякучасці слёз узніклі дарогі,
Пазнаўшыя густ пакутнага жыцця,
Куды скрозь стогн няслі праз стому ногі,
Да клапатлівай, нибы да матчынай рукі дзіця.

Праз успамін вяртаешся ў мясціны,
Да той, што прытуліць усіх змагла,
Не глядзячы, ці то быў шчыры, ці ліслівы,
Таму што не яго віна,

Што ўтрымаць не зможа дадзенага слова,
За беларускую зямлю, за песні перамог,
Яна ўсё сцярпела, бацькаўская мова,
Бо побач з ёю крочыць Бог.



Змардаваная,

Змардаваная, згвалтаваная...
У пахе валоссеў чуецца боль.
=
Вось гэта паэзія!
Так, Вольга Турмовіч, мова згвалчана!
Праз дзевяць месяцаў напішыце вершык пра янычара.

Дзякуй.Цудоўны верш.

Дзякуй.Цудоўны верш.

У вас усё роўна лепей))))

У вас усё роўна лепей))))

Верш мне спадабўся.Добры і

Верш мне спадабўся.Добры і вельмі атуальны і патрэбны.

Мо, толькі дурань голасна

Мо, толькі дурань голасна заплача,
Што мова памірае, што загіне:
Яна не змардаваная жабрачка,
А мудрая і вечная княгіня.

У перлах вершаў, дыяментах прозы,
У аксаміце Метрык і Статутаў -
Смяецца над бязглуздзіцай прагнозаў
Іюдаў і скуголячых манкуртаў.

Яны памруць, а мова застанецца,
Бо кожны здзек, бы лёд зімовы, стопіць.
У нашай мовы велічнае сэрца,
Яго яшчэ на сто стагоддзяў хопіць

16.04.12.

"Мо, толькі дурань голасна

"Мо, толькі дурань голасна заплача,
Што мова памірае, што загіне:"
Ужо амаль загінула.
І, сапраўды, толькі дурні ня бачаць тое.
Або трусы? Тыя трусьліва маўчаць заўсёды.

Трус - гэта такі звярок з

Трус - гэта такі звярок з вушамі. У Вас мова загінула?

Шаноўная Вольга, Вы ўсё ж

Шаноўная Вольга, Вы ўсё ж такі вызначыцеся, хто ідзе разам з мовай. У Вас атрымалася што Бог, але чаму тады ён яе крыўдзіць і катуе (першая страфа)?

Бо Бог знаходзіца з тымі ,

Бо Бог знаходзіца з тымі , хто пакутуе..... А не з тымі, каму добра

Шаноўная Вольга, звяжыцеся са

Шаноўная Вольга, звяжыцеся са мной
мой адрас svetik_kul@mail.ru

не Ведаю ці атрымаецца.

не Ведаю ці атрымаецца. напішыце у кантакце.
ольга пенелопова