Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паляўнічы сезон

Сярэдняя: 3.3 (7 галасоў)

Блукаю па барвяным лесе,
Дзе павуцінай голае галлё
Падвязана ў высокім наднябессі
За шэрае птушынае крыло.

Гайдаюся, нібы па вершаліне,
На думе, непазбытнай, праз вякі:
Нішто жывое ў свеце не загіне
Ад мудрай чалавечае рукі.

А мне насустрач — лямант апантаны,
I звера рык, і пах парахавы...
I я стаю, нібыта звер загнаны,
Над плахай акрываўленай травы...

I птушка, абарваўшы павуцінне,
Свабодна крылле ў небе развядзе —
I родны край раней пары пакіне,
Сваю душу пакінуўшы ў гняздзе...