Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.
***
Паляўнічы  пачынаецца  сезон.
Я  пайду,
з  катом  сваім, на  паляванне…
А  што ?!
На  мышоў  палюе  спраўна  ён !
Няхай  пабегае – за  дзікімі  сьвіннямі.
Зброя  у  мяне – свая.
Ў  сэнсе – сам, з  таго-сяго, насамапаліў.
У  трубу  жалезную –
спружынку  ўсунуў  я.
Добрую – з  “Белаза”-самазвала.
Бо, ружжаў  завадскіх  у  нас  няма.
Па  Дэкрэту – ўсе  паадымалі…
Не  з  таго, што  нейкая  вайна.
А  каб, незнарок,
паўстанне  не  паднялі.
Трубку  гэту – выпадкова  я  знайшоў.
Вязлі  кудысьці –
газу  прапускаць, ці – нафту.
А  гэту  вось – згубілі…
Дык  я  яе, цішком –
звалок  да  хаты.
Даўгая  трубка – метры  тры.
Ружжо  супраць  трубы – караткавата…
Таму, з  яе  і  змасцярыў –
не   дубальтоўку, а  гармату !
На  зарад – чугунныя  шары.
Ядры – з  Напальёнаўскага  Часу…
На  гародзе  іх, калісь, нарыў.
І  ў  сарайчыку  прыпас  іх…
Ружжышка  атрымалась – хоць  куды…
Хоць  супраць  танка, бо – гармата !
Правёў  выпрабаванне  я  тады –
для  спробы  заваліў  наш  мінскі  трактар.
Але, цяжкая  каб  яе  насіць…
Хоць  я – дзядок  ня  квёлы.
І  ўздумаў  да  гарматы  прычапіць –
ад “мэрсадэса”  колы.
Ды, надыць, ездзіў  тут  адзін,
дурны,  па  нашай  вёсцы.
“мэрс”  кінуў, і  пайшоў  хадзіць…
Бянзін  бярог…  калёсы…
Пакуль  ён, дзесьці  там  хадзіў,
я  “мэрсік”  прыпадняў  дамкратам –
у  момант  колы  адкруціў,
і  адкаціў – ў  бульбяннічак, за  хатай…
Шукаў  ён  потым – цэльны  дзень…
Пытаўся – можа, хто  пабачыў –
хто  адвінціў, ды  і  заныкаў  дзе ?
Гаруе, бедалага, плача.
Кажу  яму – каб  сцішыў  піск,
бо  тут  таксі  ня гойсае.
І  пехатой  папёрся  ён, на  Мінск.
Ну, не  на  “мэрсе” ж, без  калёсаў.
Калёсы  я  ў  сарайчык  знёс.
Ды  й, на  замок – ад  злодзеяў, папратаў…
Цікава – ці  гармата  для  калёс ?
Ці,  колы – для  гарматы ?
Але, прыладзіў, засадзіў  ядро-зарад,
ката  паклікаў, і – на  паляванне.
У  лес, дубовы – там  у  аккурат,
у  сьвінняў – жалудовае  сняданне.
Гармату  сцэліў, на  вялізны  Дуб.
Як  кажуць – шчэ  “з  вякоў  мінулых”.
І  наказаў  свайму  кату,
каб  падагнаў  якую  там  сьвіннулю.
Пад  гэтым  Дубам – жалудоў…
На  сьвінаферму  хопіць !
І, раптам –візг, і  роў, і  тупата !
Кабан – нясецца, паравозам !
Зараза !
Гоніць  на  мяне  майго  ката…
Ну, чыста  дзікая  сцярвоза !
А  я – трымаю  Дуб  ў  прыцэл.
Мая  “гармата” – зброя  грозная.
І – стрэльнуў,як  я  і  хацеў…
Сьвіння ж, ля  Дуба – прытармозіла !
Ажно  ўзвараціла  дзёрн !
А  я ж, на  рух – рабіў  папраўку !
Мой  дзед, бывалы  бамбардзір,
распавядаў  мне  гэту  спраўку.
Ну, што  далей…
Зваліў  я  гэты  Дуб…
Казалі,
што  нават  у  вёсцы – затраслося.
Канешне, і  Ляснічы – тут-як-тут !
Мне  трэба  гэткая  кароста ?...
Дзяржаве  шкоду  я  нанёс.
Так  Пракурор  агучыў.
Учынак – крымінальна-злосны.
Бо, Гістарычным  быў  той  Дуб-магутны.
Але, гармату – не  прызналі  баявой.
Пра  Дуб – зваліў  па  недамысслю.
Таму – аслабаніў  мяне  канвой.
Ну, толькі – крыху  даў  па  пысе…
І  зараз  я – як  “гід”, жыву  на  вёсцы, тут.
Гасцёў  замежных  сустракаю.
Вяду   паказваць, як  зваліў  я  гэты  Дуб.
Ды, і  сваю  гармату –
зваліла  гэты  Дуб, якая…
“Даляры”  з  “еўрамі” – ў  Казну  ідуць.
Мне  ад  Казны,  рублямі –
на  гарэлку, з  салам…
Паабяцалі – прэмію  дадуць.
Ды  не, я  думаю – збрахалі…
*+*
19 красавіка 2014 г.
 
        	
Як жа крыўдна, калі добрая
Як жа крыўдна, калі добрая задумка дае такую грымучую сумесь з абрыдлівай непісьменнасцю...