Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сцёб

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

Калі б who is знала who,
дык who бы дала лаху.



Сярэдняя: 4.2 (48 галасоў)
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”. *** Паляўнічы пачынаецца сезон. Я пайду, з катом сваім, на паляванне… А што ?! На мышоў палюе спраўна ён ! Няхай пабегае – за дзікімі сьвіннямі. Зброя у мяне – свая. Ў сэнсе – сам, з таго-сяго, насамапаліў. У трубу жалезную – спружынку ўсунуў я. Добрую – з “Белаза”-самазвала. Бо, ружжаў завадскіх у нас няма. Па Дэкрэту – ўсе паадымалі… Не з таго, што нейкая вайна. А каб, незнарок, паўстанне не паднялі. Трубку гэту – выпадкова я знайшоў. Вязлі кудысьці – газу прапускаць, ці – нафту. А гэту вось – згубілі… Дык я яе, цішком – звалок да хаты. Даўгая трубка – метры тры. Ружжо супраць трубы – караткавата… Таму, з яе і змасцярыў – не дубальтоўку, а гармату ! На зарад – чугунныя шары. Ядры – з Напальёнаўскага Часу… На гародзе іх, калісь, нарыў. І ў сарайчыку прыпас іх… Ружжышка атрымалась – хоць куды… Хоць супраць танка, бо – гармата ! Правёў выпрабаванне я тады – для спробы заваліў наш мінскі трактар. Але, цяжкая каб яе насіць… Хоць я – дзядок ня квёлы. І ўздумаў да гарматы прычапіць – ад “мэрсадэса” колы. Ды, надыць, ездзіў тут адзін, дурны, па нашай вёсцы. “мэрс” кінуў, і пайшоў хадзіць… Бянзін бярог… калёсы… Пакуль ён, дзесьці там хадзіў, я “мэрсік” прыпадняў дамкратам – у момант колы адкруціў, і адкаціў – ў бульбяннічак, за хатай… Шукаў ён потым – цэльны дзень… Пытаўся – можа, хто пабачыў – хто адвінціў, ды і заныкаў дзе ? Гаруе, бедалага, плача. Кажу яму – каб сцішыў піск, бо тут таксі ня гойсае. І пехатой папёрся ён, на Мінск. Ну, не на “мэрсе” ж, без калёсаў. Калёсы я ў сарайчык знёс. Ды й, на замок – ад злодзеяў, папратаў… Цікава – ці гармата для калёс ? Ці, колы – для гарматы ? Але, прыладзіў, засадзіў ядро-зарад, ката паклікаў, і – на паляванне. У лес, дубовы – там у аккурат, у сьвінняў – жалудовае сняданне. Гармату сцэліў, на вялізны Дуб. Як кажуць – шчэ “з вякоў мінулых”. І наказаў свайму кату, каб падагнаў якую там сьвіннулю. Пад гэтым Дубам – жалудоў… На сьвінаферму хопіць ! І, раптам –візг, і роў, і тупата ! Кабан – нясецца, паравозам ! Зараза ! Гоніць на мяне майго ката… Ну, чыста дзікая сцярвоза ! А я – трымаю Дуб ў прыцэл. Мая “гармата” – зброя грозная. І – стрэльнуў,як я і хацеў… Сьвіння ж, ля Дуба – прытармозіла ! Ажно ўзвараціла дзёрн ! А я ж, на рух – рабіў папраўку ! Мой дзед, бывалы бамбардзір, распавядаў мне гэту спраўку. Ну, што далей… Зваліў я гэты Дуб… Казалі, што нават у вёсцы – затраслося. Канешне, і Ляснічы – тут-як-тут ! Мне трэба гэткая кароста ?... Дзяржаве шкоду я нанёс. Так Пракурор агучыў. Учынак – крымінальна-злосны. Бо, Гістарычным быў той Дуб-магутны. Але, гармату – не прызналі баявой. Пра Дуб – зваліў па недамысслю. Таму – аслабаніў мяне канвой. Ну, толькі – крыху даў па пысе… І зараз я – як “гід”, жыву на вёсцы, тут. Гасцёў замежных сустракаю. Вяду паказваць, як зваліў я гэты Дуб. Ды, і сваю гармату – зваліла гэты Дуб, якая… “Даляры” з “еўрамі” – ў Казну ідуць. Мне ад Казны, рублямі – на гарэлку, з салам… Паабяцалі – прэмію дадуць. Ды не, я думаю – збрахалі… *+* 19 красавіка 2014 г. Air Max 90 YEEZY 2 SP


Сярэдняя: 4 (24 галасоў)
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”. *** Кот прыпёр на хату гнома – на гародзе дзесь спаймаў… Прама скажам – ідыёма : “хітры гном – ката праспаў”... Прыцягнуў кот, значыць гнома, і патрабуе ўзнагароду. А з якой такой хваробы !? Гном жа – мой старЫ знаёмы... Я – з дзіцёнкаў з ім сябрую. Мы – раслі абодва тут. Маць кацячую такую ! Ты з чаго гэта ! – катУ... Ад слюнёў кацячых выцер, гнома мяккім ручніком. Ката, заразу – з хаты выпер, частую гнома – малаком... Я, дзеля супакойства нерваў, сам – канешні чарку хляпнуў. Ну, кацяра ! Ну і стэрва ! На сябра майго – і лапу... Можа ж шчэ, й пагрыз нямнога ? Пракусіў там, можа нешта ? Напужаў можа малОга ? Добра хоць – мой кот ня бешаны... Бача гном, што я бядую. Кажа – з ім усё ў парадку. Ён зазірнуў ў гарод, на градку, мОркву каб – ‘ узяць якую... Дзень быў ясны, прыпякала. Пад капустаю, ў цянёк, дзе нішто не замінала, ён, на хвіліначку – прылёг... АчунЯў ужо у пастцы, дзед Алег – твайго ката. Як жа тут не напужацца ? Думаў – зараз смертата... Во, хітруга, намякае – на лячэбны інтарэс ! Ладыць, чарку наліваю, на – здымай нярвовы стрэсс... ПагутОрылі, мы з гномам. Пра жыццёвыя турботы. Пра сям’ю, ў ягонным доме. І пра Грэцыю – а што там... Апасля пайшлі на грАды, каб час дарэмна не прапаў. Кот адчуваў, што вінаваты, і гному мОркву – сам капаў... *+* 12 чэрвеня 2014 г. NEW BALANCE