Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паляванне на ведзьмаў - вясёлы занятак

Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)

Паляваньне на ведзьмаў – вясёлы занятак.
Мерзлы бруд б’е фантанамі з-пад капытоў.
Хто на сьвет нарадзіўся – ужо вінаваты.
Вінаваты стакроць – хто ў загон не пайшоў.
Запаўняецца неба пачварамі з дыму
Ад кастроў, у якіх нашы вершы гараць.
Паляваньне на ведзьмаў імчыць па радзіме,
Быццам можа нянавісьць яе ўратаваць.
Апраўданьняў ня слухае пан інквізітар.
Дух пячоры. Дым вогнішчаў. Немасьць людзей.
І за брамай пакутліва моліцца мытар,
І бліскучы алтар беражэ фарысей.



З задавальненнем і вялікай

З задавальненнем і вялікай удзячнасцю чытаю "Шыпшыну для пані", дзе ўражвае і закранае кожны верш.Супярэчлівае пачуцце горычы, недаўмення, і ці то сораму, ці абурэння выклікае верш "Забыць Венецыю". Сапраўды, хочацца забыць убачанае кожны раз, калі вяртаешся з-за мяжы назад, дадому, у горад, "з якога не з'язджаюць", "з небам, шэрым, як дым". Можна зрабіць выгляд, што нам усё роўна, як жыве цывілізаваны свет ("Што Гекуба - нам?").У рэшце рэшт, многія нядрэнна ўладкаваліся і тут, "між комінам, і сметнікам, і пляшкай", разам са сваёй "чаркай і скваркай". Верш успрымаецца як заслужаны папрок усім нам за абыякавасць да свайго лёсу, да лёсу нашчадкаў, за адсутнасць волі да перамен."Гамлеты без трона" - цэлы народ з трагічным лёсам, якому ніхто не спачувае, бо ён сам выбраў сабе гэтакі лёс.