Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

філософія

Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)
Паляваньне на ведзьмаў – вясёлы занятак. Мерзлы бруд б’е фантанамі з-пад капытоў. Хто на сьвет нарадзіўся – ужо вінаваты. Вінаваты стакроць – хто ў загон не пайшоў. Запаўняецца неба пачварамі з дыму Ад кастроў, у якіх нашы вершы гараць. Паляваньне на ведзьмаў імчыць па радзіме, Быццам можа нянавісьць яе ўратаваць. Апраўданьняў ня слухае пан інквізітар. Дух пячоры. Дым вогнішчаў. Немасьць людзей. І за брамай пакутліва моліцца мытар, І бліскучы алтар беражэ фарысей. Nike Fashion