Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памаўчы са мной…

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
“Памаўчы са мной па-беларуску…” Яўгенія Янішчыц Прысядзем моўчкі на траве, На ўскрайку замкавай гарышчы. Ў падножжа гор рака цячэ, А зверху ў вежах вецер свішча. Не трэба пафасных размоў, Ўспамінаў важных дат, падзеяў. Адчуй душою пах вякоў Ў дыханні ацалелых сценаў. Людскія слёзы, смех – адчуй, Іх словы рэха паўтарае, Нібы на гэтую зямлю Памерлых прашчураў вяртае. І цудатворны карагод За сотню кнігаў будзе лепшы. З табой гаворыць твой народ Крыжамі, што мігцяць на вежах. І ты адданым краю стань. Матулі мову і калыску Шануй – і прашчураў вітай Сваімі думкамі па-беларуску! Nike Fashion