Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паміраюць вёскі

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Паміраюць вёскі… Паміраюць вёскі… Паміраюць Без чумы, бяз мору, без вайны. Цэлыя сузор’і патухаюць Назваў вёсак роднай стараны. Дубавое, Пірагі, Мартасы, Стаськава, Трубіліна, Дубкі… Не прапалі за ваенным часам, Зьніклі з мапы ў мірныя вякі. Быццам невядомая навала Ўвасабленьне незямнога зла Рукі-ногі паралізавала, У магілы ўсіх людзей зьвяла. Гракава, Пажарышча, Заходна, Хізава, Шкалёўка, Баркуны… Хто натхняльнік той антынароднай Дзікай неаб’яўленай вайны? Адкажыце ж мне: калі, нарэшце, Над краінай зашуміць вясна, Спыніцца праклятае нашэсьце, Скончыцца бясконцая вайна? 21.05.2013 womens nike shoes