Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Папрашу ў нябёс прасторы...

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Папрашу ў нябёс прасторы, Глыбіні ў акіяну. Пачакай,мая пакора, Сёньня я цурчаньнем п'яны. Сёньня ног ня чуе доля, Бо налеяла чаканьне Кубак вогненнае ролі Ў дзеятворы астыганьня. Кулем--попел,гмахам--жыжа, У залі сопат,пазяханьне. Стогне Сын ды ноч над крыжам. Лямпы,рукі,пляск, Заслона. Танныя квіткі. Бязьлюдзьдзе. Тэлевізары,героі, Медалі. Вайны ня будзе. Душы,куфлі,мроі,зграі, Чэлесам паўсюль дарога, Балванкі адсьвяткавалі Ў габінэтах перамогу. Ад хвалы праселі грудзі, --Неяк будзе,неяк будзе. Мужна Лета аплявалі На прэм'еры сьвету"Студзень". Ролі ўбок.Актораў скралі. Сцэна.Воплескі.Зыгралі. NIKE AIR MAX