Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паслухаем і другі бок

Сярэдняя: 4.8 (23 галасоў)
Калі прадстаўнік зеленгаса ацэньвае работу садоўніка і гаворыць, як добра пастрыжаны газоны і як выдатна выглядаюць абсечаныя кусты, калі ён разам з садоўнікам выказвае у сувязі з гэтым глыбокае задавальненне, — то застаецда без увагі яшчэ адзін голас, застаецца нявыслуханым яшчэ адзін бок: гэта — сама трава, гэта — самі кусты. Можа, варта было б пацікавіцца, як адчуваюдь і яны сябе таксама, ці могуць яны ў сваю чаргу выказаць такое ж задавальненне. Калі нам падносяць рыбную страву і мы пачынаем яе хваліць, пачынаем гаварыць, якая яна, рыба, свежая, якая яна салодкая, як мала ў ёй касцей і як многа, відаць, фосфару, — калі мы, словам, пачынаем прызнавацца смажанай рыбе ў тым, як яна нам падабаецца, — то застаецца ўсё ж не высветленым яшчэ адно пытанне: а ці падабаемся мы рыбе?New Nike Shoes


канешна не

канешна не