Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Патапаўцы.

Яшчэ не ацэнена
Патапаўцы. Няма, няма тых каляінаў Якімі бацькі нас нясьлі, Дзе ад радзін і да радзінаў, Сьпевы вітальные гулі. Бывай утульны мой куток, Што гадаваў мяне, сьцярог, Бывай мой лес, чыгунка, поле І золак зь Ліпы над Трубою! Вядома плыць куды чаўну І часу рухацца за ім, Але ж, так здарыцца чаму, Што час мой зыйдзе за тваім? Чаму з пажарышч, страляніны Узбуяла ты ля курганоў? Мабыць таму, што продкаў сіла Жывіла кроў нашых бацькоў. Мабыць таму, што не валялі Яны на могілках дубоў І розум продчын не збывалі Спакваль на бруках гарадоў. Мабыць таму, што іх з курганаў, З тых шат трысоценных дубоў, Заўсёды прашчуры клікалі, Трымалі моцаю сваёй. Тваіх я зьведаў краявідаў, Роўню асвальтавых шляхоў, Уладаў ,,бацькавых,, паспытаў І разьвітаньнем занямог; Бывай утульны мой куток, Што згадаваў мяне, зьбярог, Бывай мой лес, чыгунка, поле І тое…, што навек са мною! -01.02.16. Air Jordan XIII 13 Kid