Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пэўна, метафарычнае

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Часамі сьвяточнымі пышных парадаў Хвілінамі злой бытавой мітусьні Аўтобусны транспарт развозіць мінчанаў Напружана труцца мазгі аб мазгі Зьціраюцца думкі, пачуцьці ды мары Я чуў, нават нехта згубіў вось так чэсьць! Трэ памятаць: побач зладзюга паганы! Грукоча па вуліцах бляклая жэсьць Ўсё хтосьці на кімсьці кудысьці кагосьці.. Куды там - каханьне, мне б выцерці пот! З панурых трамваяў мінулых стагодзьдзяў З шчасьліваю ўсьмешкай выходзіць народ І толькі кіроўцу ў кабіне прывольна Зьнікаюць салёны ў айчыннай папсе Спаліў цыгарэтку, сказаў усім сонна: "Тралейбус зламаўся. Далей не ідзе"nike