Людзі, не збівайцеся у статак!
Знаю: моцны статкавы пачатак,
знаю: тужым мы па ім падчас,
знаю: так і падмывае нас —
збіцца ў статак,
збіцца і згубіцца
недзе ў самай гушчыні яго,
збіцца ў статак,
збіцца і пазбыцца
вобліку і голасу свайго.
Збіцца ў статак,
важаку скарыцца,
і у той пакорнасці сляпой
тупаць да агульнага карытца,
тупаць на агульны вададой.
Гэта так спакусліва:
скарыцца,
у саку агульным растварыцца.
Гэта так спакусліва,
так цешыць:
ад цябе нічога не залежыць.
Гэта так заманліва,
так вабіць:
спіць тваё сумленне,
твая памяць.
Гэта так заманліва...
I ўсё-ткі
як бы гэты зман ні быў салодкі,
не прымайце, людзі, гэты зман,
не прымайце стаднасці дурман.
Вы рабіце разам свае справы,
вы варыце разам свае стравы,
ешце разам з аднаго катла,
грэйцеся ля аднаго кастра.
Пры жаданні паспявайце хорам,
павадзіце разам карагод.
Ёсць пытанні — сабірайце кворум,
сабірайце форум, веча, сход.
Можаце патупаць нават строем,
калі вас збярэцца больш, чым трое
(калі менш, які там будзе строй,
не скамандуеш: «Рады уздвой!»).
Толькі не збівайцеся ў атару,
толькі не губляйце свайго твару.
Вы жывіце разам, ды не ў гурце,
а на іншым, на разумным грунце.
На другой яднайцеся аснове —
на аснове дружбы і любові,
на аснове чалавечай роднасці,
на аснове чалавечай годнасці.
Збіцца ў статак —
гэта не адзінства,
збегчы ў статак —
гэта дэзерцірства.
Гэта дэзерцірства пад агнём,
пад святлом, што розумам завём.
Цудоуны верш! Вельмi
Цудоуны верш! Вельмi павучальны i глыбокi!
Лет 10 назад я училась в
Лет 10 назад я училась в беларускай школе г. Бреста. Любила стихи, поэтому меня постоянно делали затычкой на различных конкурсах чтецов. Я сопротивлялась всем нутром (ну что поделать, не любила я подобные мероприятия), пока мне не дали прочитать стихотворение Вертинского. Взрыв, который я почувствовала внутри себя, вырвался наружу, и я уже не могла сдерживать эмоций.
Со сцены я, кажется, кричала, т.к. голоса после конкурса у меня не было. Мне хотелось разбудить всех сидящих в зале силой этих слов и порывом, который содержится в этих строках. В тот день я победила. Но важна была не грамота в моих руках, а то, что правда и просьба, которые вырвались из моих уст, были услышаны.
Спасибо Вертинскому!