Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пісьмо

Яшчэ не ацэнена
Давай пачнём усё спачатку: Твой першы погляд, мой уздрыг. А час будзённых спраў заціх… Пісьмо чакае пад пячаткай. Давай пачнём усё спачатку — З дзяцінства, з самых першых дзён, Дзе шчэ канец не так відзён, І не гніюць расткі пачатка. Давай пачнём, дзе ёсць пачатак: Мы не пілі там кроў-віно, І ўрач у белым паліто Не надзяваў сваіх пальчатак... Давай пачнём усё спачатку! Мы немалы сплацілі кошт, За тое, што не клалі ў кош Клубком спавіўныя пачаткі. Давай пачнём усё спачатку! Нам трэба толькі зразумець, Ці можа успамінаў медзь Узбагаціць калі нашчадкаў? Давай пачнём усё спачатку! Хоць скалыхнула нашу клець Стварэнне з гучным імем Смерць, Пісьмо чакае пад пячаткай… Adidas