Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не губляйце сілу духу

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не губляйце сілу духу
Ў час няласкавы, ліхі!
Ёсць і ў злЫбядзе прадуха,
Што ратуе ад тугі!

Засумуецца спрасонку –
Не журыцеся дарма:
Ўпадабляйцеся дзіцёнку –
У яго нуды няма.

Павяртайцеся да сонца!
Усміхайцеся дажджу!
І ў будзённасці бясконца
Упрыгожвайце душу!

Адклікайцеся на спевы,
Што заводзяць салаўі –
Ім даволі шатаў дрэва
І зярнятак на зямлі.

Так і вы часцей у неба
Падымайце погляд свой:
Не адзіным толькі хлебам,
Не адзінай галавой…

Пазабудзьце пра “шчамлёткі”
І пра слова “не стае”,
Перагледзьце ўсе “ахвоткі”
І магчымасці свае.

Удыхайце пахі лета,
Услаўляйце прыгажосць…

І на лузе ў моры кветак
Абвясціце: "Шчасце ёсць!"

31.03.2011



прасьпяваў Ваш цудоўны верш,

прасьпяваў Ваш цудоўны верш, Таццяна. магу Вам напець (калі цікава) па тэлефоне. мой т.80445147610 Сяргей!