Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сіла духу

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Не губляйце сілу духу Ў час няласкавы, ліхі! Ёсць і ў злЫбядзе прадуха, Што ратуе ад тугі! Засумуецца спрасонку – Не журыцеся дарма: Ўпадабляйцеся дзіцёнку – У яго нуды няма. Павяртайцеся да сонца! Усміхайцеся дажджу! І ў будзённасці бясконца Упрыгожвайце душу! Адклікайцеся на спевы, Што заводзяць салаўі – Ім даволі шатаў дрэва І зярнятак на зямлі. Так і вы часцей у неба Падымайце погляд свой: Не адзіным толькі хлебам, Не адзінай галавой… Пазабудзьце пра “шчамлёткі” І пра слова “не стае”, Перагледзьце ўсе “ахвоткі” І магчымасці свае. Удыхайце пахі лета, Услаўляйце прыгажосць… І на лузе ў моры кветак Абвясціце: "Шчасце ёсць!" 31.03.2011 Air Jordan XI 11 Shoes