Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Полька

Сярэдняя: 1 (2 галасоў)

Як пачуеш гукi полькi
Дык адразу пойдзеш ў скокi
Гэта полечка-трасучка
Танчыць баба, танчыць ўнучка

Паглядзi, як цётка Ганна
Вытанцоўвае старанна
А яе сяброўку Зосю
Нiбы чорт па хаце носiць

Маладзiца, маладзiца
Дай хутчэй вады напiцца
А ў адказ – не маю часу
Пакуль цэлыя абцасы!

А гармонiк грае - грае
Гарманiст камусь мiргае
Не шкадуйце вы падлогi
Абы вытрымалi ногi!

Гэта полька - рагатуха
Зноў маё казыча вуха
Полька-пчолка, полька-кветка
Полька - лепшая суседка!