Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Позні шыпшыннік

Сярэдняя: 3.7 (19 галасоў)

Нястомны шыпшыннік!
Хоць блізіцца захад,
плыве адвячорак —
твой зараснік днее,
прасвечаны
зыркімі сонцамі ягад,
гасцінец
з абодвух бакоў палымнее.
Вось-вось і насупіцца
восень глухая,
ты ж радасна свеціш
ад вёскі да вёскі,
і весела
квецень твая палыхае,
шчасліва
халодныя ззяюць пялёсткі.
Хоць снежныя хмары
збіраюцца дзесьці —
у неба
з калючага лезеш адзення.
Далей — у зіму —
парываешся несці
трываласць пладоў
і нястомнасць цвіцення.



А ўсё пачыналася вельмі

А ўсё пачыналася вельмі марудна.
Квітнела ўзрастала і тое і сё.
Не надта ляцела за ўсімі калючка.
Рабіла сумленна паціху сваё.