Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра сябра Лешага,“камуналку”, і Кікімару.

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”. *** Неяк раз, ужо пад вечар, звоніць мне мой сябра Лешы. Перапужаны, і мнецца. Назначае мне сустрэчу, да яго каб йшоў паспешна – сёння ж, трэба нам сустрэцца. Я канешні – адзяваюсь, кій бяру – і за вароты. Лешы ж – сябра мой любімы… Сам сябе пакрыху лаю – і з якой такой дуроты, падарыў яму “мабілу”… З той пары яму няймецца – звоне нават ноччу, сволач ! Не, каб спаў – калі апоўнач ! Але, сябра – і нядрэнны. І – цягнусь, куды ж мне дзецца – мо якая помач трэба… Не, калі грыбы у лесе… Альбо, ягадны сезон… Сябра Лешы – тут, як тут. І, бясспрэчна, ён палезен – бо, заместа “джы-пі-еса”, мне пракладвае маршрут… Надысь, клянчыў газіроўкі, каб яму купіў, салодкай. Бо, ня піў яе, ніколі. А пустых – як мухамораў, пляшак ў лесе – быццам сходкі, адбываліся наўколле… На Купалле аж збег з хаты, да мяне, ад дзевак, Лешы. Бо – скакалі над кастрамі. Потым жа, зусім занадта – паскідалі ўсе адзежы, прыставалі – каб уцешыў. Ледзьве збёг, ад тОга сраму… У міліцыю пазвоніў – супынілі каб “бязстыдцтва”, дзевак гэтых – каб за краты ! У Мінкульт пратэлефоніў – бескультурра тут тварыцца ! Ходзяць ў лесе, як па дому, сэксуяльныя дзявіцы ! І ў Мінюст хацеў дабіцца – добра, сеў акумулятар… Шчэ, аднойчы, прычапіўся – яшчык каб прынёс паштовы. Каб было – як ў вас, людзішак. Я тады з яго здзівіўся – а табе гэта навошта ? Лешы крыху павініўся – мо, Кікімара напіша… Мо, назад гадоў за трыста, быў мой Лешы юнаком, а Кікімара – дзявіцай. Што ж тады з таго дзівіцца – закахаўся дурняком… А пра яшчык, ды праслыша… Можа возьме, ды й напіша… Ля балотца яго хатка – бо, Кікімара там ходзе, старадаўняя каханка. Лешы кажа – вінаваты, ў іх з Кікімарай разводзе, сам ён – бо адна цыганка, нагнала калісьці страху, што Кікімара-кабета, аплятае яго косамі, а сама звядзе са Сьвету, непамернымі запросамі Во, бяжыць, рукамі маша – у руцэ якась паперка… Пачакай, давай прысядзеш – я ж да цябе ня есьці кашу, я ж з зусім іным намерам. Супакойся, і раскажаш. Лешы плача – гэты яшчык, што даставіў ты мне нАдысь, для паштовак што прыбіў – мне прынёс адно няшчасьце, ты пагледзь на гэнту гадысьць – што мне ўкінулі туды… Я гляжу на ліст, дзіўлюся – ажно кінула у жар… Лешы ж жыў у лесе змалку – не было шчэ й БеларУсі, ён – старэйшы тут жыхАр, ён тут – частка асяроддзя, людзі тут, бывае, ходзяць – вось, прынЕслі “камуналку”… За ваду плаціць – з крыніцы, за святло – што Сонца свеціць, за начное – калі Месяц, за грыбы, і за суніцы – што збірае Лешы есьці, за зямлю – пад хаткай месца… А калі ня будзе платы – ў момант будзе высяленне… А куды жа мне дзявацца, дзед Алег, без маёй хаты ? Я жа тутькі – з нараджэння, без ўсялякай платнай працы – і ня грошай, ні рашэння… Бачу, Лешы у адчаі, і ў мяне мазгі закісьлі – ну, аніякае прыдумкі… Але, кажу – кідай пячалі, у мяне такая мЫсьля – ёсьць дзед Алег, знаць – ёсць прытулак. Хопіць, сябра хныкаць-плакаць – будзеш жыць ў мяне на хаце. Лешы ж, войкае, і хныча – я ж лясны, не дзеравенскі, вольны, дзе натоўп – ня хОчу… А там, народу – можа тышча, болей можа токма ў Менску – ненарокам шчэ затопчуць… І тут зазвОніла “мабіла” – не мая, а Лешага… Нумар нейкі незнаёмы… Лешы кажа – на, паслухай. А мне ўжо хопіць, нечага… Я хапаю тэлефону, і цягну да вуха… Чую голас, і жаночы – гэта я, Кікімара. Справа ёсць да вас, дурота, Лешы ў багну каб ня скочыў, я і йду, да вас, ня міма. Зараз скончыцца гарота. І сама з’явілась, баба – разадзетая, як краля… Лешы аж разінуў зяпу, скасабочыўся нязграбна, морда нейкая крывая – чыста вылітая малпа… Я яго штурхнуў у бОкі, каб прывесьці да прылічча, і кажу – суседка, здрась-сьці ! Выбачайце, мо – здалЁку, вось пянёк, для седалІш-шча. І з якой вы тутькі трасцы ? Абіход мой спадабаўся, і Кікімара прысела, і паперку адабрала, з “камуналкай” што, да Лешага… Што, мой любы, напужаўся – хутка выкінуць адселя ? І плцёжачку – парвала. Мы маўчым – казаць нам нечага… Я, канешне, тут – ня лішні. Хоць, канешне, як бы збоку, бо напасць уся – на Лешага… Помач ёсць якая, крышку – пенсіён аддам, ня здохну. Падтрымаю сябра лепшага… Толькі, грошай трэба – процьма ! Пенсіёна ж, малавата… Вось бяда – чашу патыліцу… Не аплоцім – штрафу прОцэнт, і пагоняць сябра з хаты… Вось якая закавырыца. І сядзім мы з ім панурыя, а Кікімара, як панна, хатку Лешага абхажвае, быццам гэта не канурка, а будынішча камЯнная. Пахіхікавае – дражне… – Лешы, пойдзеш к дзеду ў хату. А гэта – мой цяпер маёнтак, каб на лета – ў адпачынак. Бо, зрабіла я аплату – за крыніцу, і за Сонца, і за месца пад будынак. І стала ў позу, як дзявіца – на паказе, для выдання – ты паглядзь якая краля… І цяпер – з такім прыданнем… Лешы ж на яе дзівіцца, як каханы на спатканні. Вось і ўся тута марАля… Далей што ? Абдымкі, шопат… Пацалункі, як ў юнацтве… Лешы шчасліў, як дзіця… Будуць жыць сумесна, чо там… Разам будуць разьбірацца у складанасцях жыцця. Нейкі час было мне смутна, бо ня звоніць сябра мне, Лешы – сябра мой любімы… Не цікавіць – як мне тутка, Як бывалацькі раней… І можа – выкінуў “мабілу”… Але, аднойчы “эС-эМ-эСку” атрымаў ад сябра Лешага… “Мы з Кікімарай сумесна помнім дзед цябе, канешні. І таму, праз нейкі час, прыбаўленне будзе ў нас. Мы рашылі, разам з жонкай – табе падарым Дамавёнка. Каб ад яго была там помач, для цябе каторая”. Так і збылося – раз ў апоўнач, ка мне з’явіўся іх дзіцёнак. І гэты самы Дамавёнак… Але, пра тое – іншая Гішторыя… *+* 20 кастрычніка -:-1 лістапада 2014 г. Nike Zoom Vomero 12