Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Пра вайну

Сярэдняя: 3.6 (10 галасоў)
На вайне я ніколі не быў, не насіў на плячы аўтамат, пад бранёй не гарэў і пад кулямі ў бой не хадзіў, не страляў з мінамётаў і зенітных гармат. Я не быў партызанам, не закладваў пад рэйкі траціл, як мой бацька, малым ад разрываў снарадаў не глух, у шпіталях ад гною мне раны без наркозу не чысціў хірург. У дзяцінстве, як маці, тыфам я не хварэў, ад варожых салдат не хаваўся ў балоце ніколі, не збіраў, каб пад’есці, пупышак з разгалістых дрэў, не шукаў мёрзлай бульбы ў заснежаным полі. Зноў цяпло напаўняе бярозавым сокам ствалы, на старое гняздо ля бацькоўскае хаты прыляцяць непазбежна захоўнікі шчасця – буслы. З фотаздымкаў пажоўклых, ваенных глядзяць на мяне юнакі, усміхаюцца ветла дзяўчаты. Нашы дзеці і ўнукі вітаюць вясну, як віталі дзяды ў сорак пятым. Што і як мне яшчэ напісаць пра вайну, каб вавекі не ведаць праклятай?! New Balance