Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прапашчы Іван

Сярэдняя: 5 (19 галасоў)

Вятрыска шалёны на доме Івана
ўзлахмаціў, як пер’е на курыцы, дах.
Узлез на яго гаспадар раным-рана,
работы — святок, аж агортвае жах…
Глядзіць зверху ўніз — як вымер,
падворак.
“Дзе ж дзелася жонка?.. Мо, што б памагла?”
І раптам ён бачыць: крадком ад Ягора —
суседа праз вуліцу — трух-трух,
прыйшла…
Іван весь заззяў:
— Да часу, Марыська!.. А дзе жэ піла?
— Ай-вай!.. У Я-го-ра…
— Чаму жа дала?
— Прыстаў, чмель звінючы, нібыта смала…
Ніяк адкарастацца я не магла…
Ай-вай, маё ж гора!…
— Давай назад, скора…
Каб пілка ў мяне ўраз была пад рукою!
— Ага!.. Ты… пілой заклапочан…
пілою?!..
А мне, неразумнай, здалося… А мне…!?
Вісіць жа ў каморцы піла… на сцяне!
Я зараз… Я зараз, міленькі, падам!..
Прапаў бы зусім без мяне ты, Іван…

…Прад мужам Марыська ўжо так шчыравала!..
Ці ў чым было трэба, ці не — падсабляла…
У цэлае вёскі ва ўсіх на вачах
“сямейным падрадам” адноўлен быў мігам
вятрыскам няшчадна ўзлахмачаны дах…

Зрабіў той рамонт на вёску фурор.
Такое было яшчэ дзіва:
Расхвальваў за здольнасць суседа Ягор,
Марыську ж хваліў — асабліва…



Дзякую, Антон! Вельмі добра

Дзякую, Антон! Вельмі добра напісана! Атрымала асалоду!
Таццяна Дз.

Прыемна чытаць падобнае,

Прыемна чытаць падобнае, Таццяна. Дзякуй! Пабываў на вашай паэтычнай старонцы. Аж пасвятлела ў галаве...