Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прысяду на дарожку

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Дзённікі ўсе,
І сшыткі былыя
Полымя знішчыла.
Цьмяна ўжо ў печы…
Што за жыццё
А мне ўсёткі шкада іх,
Шлюбныя строі
кахання бяспрэчнага…

Але я з'еду
Адгэтуль далёка
Проста я з'еду
Навекі вякоў!
Белы дымок
Неба гэтак высока
Хутка развее
І пстрыкне засоў...

Раптам ты вернешся,
І не паспею я
Выйсці без слоў
Пра каханне забітае!
Ты мне прабач
Я пайду, не глядзі так
Дрэнна не думаю
Лепей не плач...



і ўсё абрынулася ў бездань...

і ўсё абрынулася ў бездань...