Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрусь Алаў

Яшчэ не ацэнена

Падлятае
здалёк
белы дым...
Адлятаюць
у вырай
птушкі…

Шмат каханьня
для маладых...
А другім
агеньчыка
крышку…

Усміхнуся
праз слёзы, што град...
Вось жа дождж
на паляне
і полымя…

Так бывае
ўзнікае разлад...
Дым не горкі
але час
зацягне…



Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

На малінавым соку
Падмуркі льюць
І дурніцай фарбуюць
Чароўныя вокны…
Каласы залатыя
На дахі нясуць
Хто паставіць заслон?
Ад зубастага воўка...

Там няонавы свет
Не марозіць агні.
Таямнічна гаворка
Грэе сумную жабу…
Усё аточаць вужы!
Толькі з імі і жыць
Гэтым мілым стварэнням
За гардзінай з ядвабу…



Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Па візэрунках,
Ноч самотная,
Абаўеца сном,
І маркотна так.
І не з яркага
Месяцовага
Варажылі мы
Не шанцована!
*
Люты засцілаў
Белым абрусам,
А з майго вакна
Дні не радасны.
І пустая ноч
Неба цёмнага
Апускаецца,
Чаго добрага?
*
Ды зацьміць яна,
Непраглядная,
Неба і вясну
Ненаглядную!
І снягі ізноў
Насыпаюцца
А сляды глыбей
Замятаюцца…



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Біты час
Хвілін аскепкі!
Я збіраў
Даволі доўга
Вось…
Пабілася карціна
Ты сышла
Мая палова…

Усё сур'ёзна
Безнадзейна!
Паступова
Немагчыма…
Пасля нас
Адны асколкі
Я захоўваю
А толку?