Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Рабіна

Сярэдняя: 2.8 (11 галасоў)

На вуліцы ціхая раніца.
Расшчодрыўся студзень бяз мер:
Ляціць снег няўхільна і хваліста
На скроні мае і каўнер.

Ад стылечы лаўкі пухнатыя
Дубеюць на сонным двары,
Дзе, не засмучоныя датамі,
Рабіну скубуць снегіры.

Спрабую я змерзлыя ягады,
У роце катаю, жую,
Бадзёрлівай даўкасцю радую
Гаротную памяць сваю.

Завесіўся дзень крэпдэшынамі,
А я не забуду ніяк
Смак вуснаў чырвонарабінавых,
Салодкае горычы смак…