Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рака цячэ и без мяне

Яшчэ не ацэнена

Рака цячэ и без мяне,
і без мяне на моры хвалі.
Хтосьці ўсхвале,хтосьці пракляне,
дзесьці забыліся,а дзесьці і чакалі.
І без мяне не рухне сьвет,
не сыйдуць з месца горы.
Не кіраўнік я,нават не паэт.
Мне не зацьміць сабою зоры.
Але ёсьць людзі для якіх
я слуп зямлі і іх надзея-
мае бацькі,і я без іх
цьвёрдай скарынкай зачарсцьвею.