Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роднае слова

Сярэдняя: 4.3 (258 галасоў)

Пад казачным дубам
над Нёманам сiнiм
хлапец прызнаваўся ў каханi
дзяўчыне.

I рэхам той шэпт
адгукаўся мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...

Я чула пяшчотнае,
шчырасцi поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае,
такое раптоўнае,
такое чароўнае.

Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
як сонца, агнiстае,
як Нёман празрыстае,
як казка, былiна, як песня,
жаданае,
дагэтуль зусiм у жыццi не пазнанае,
вясновае слова ад шчырага сэрца.

Яно празвiнела над хвалямi ў рэчцы.
вятрыска шаптаў яго
з лiсцем мiж гаю:
...Кахаю, кахаю...

Шапталi яго сенажаць i дуброва,
людзьмi перачутае,
некаму новае,
адзiнае, дзiўнае, светлае слова -
кахаю... кахаю...

Кахаю...
Люблю...
Беларускаму краю
бясконца я слова "люблю" паўтараю.



Верш дужа прыгожы,мне

Верш дужа прыгожы,мне падобаецца!!!

ён няпоуны!

ён няпоуны!

Цудоўны верш, адзін з самых

Цудоўны верш, адзін з самых маіх любімых!

Верш добры, але уж вельми

Верш добры, але уж вельми вялiкi

Ён мне спадабаўся яшчэ ў

Ён мне спадабаўся яшчэ ў школе

Гэты верш мяне вельмі уразіў

Гэты верш мяне вельмі уразіў сваей прыгажосцю і паўнатою беларускай мовы

Гэта мой любімы верш на

Гэта мой любімы верш на роднай мове.

Згодзен, мой так сама)

Згодзен, мой так сама)

Вельмі прыгожы твор, каб

Вельмі прыгожы твор, каб такіх болей была.

Лёгка чытать

Лёгка чытать

чытаць легка, а вучыць доуга

чытаць легка, а вучыць доуга

Белорусь

Белорусь