Нарадзілася 1 студзеня 1938 года ў вёсцы Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1957 годзе скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча, а ў 1962 годзе — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы. Доўгі час выкладала беларускую мову і літаратуру ў школе рабочай моладзі № 5 г. Гродна. З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна.
У друку з першымі вершамі выступіла ў 1958 годзе. Аўтар кніг паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008). Аўтар паэм і кніг вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985).
За кніжку «Дзе ходзяць басанож» (1983) у 1984 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.