Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ручай

Сярэдняя: 4.1 (39 галасоў)

Сачу празрыстыя струмені
Сярод сутоння серабра.
Санлівай сіні сум асенні
Спяшаю ў песні пасабраць.

Звініць званком звонкагалоса,
Задумна зойдзецца здаля.
Ад звону зумкага, здалося,
Загалубілася зямля.

Булькоча балаўнік без стомы —
Бы бесядзь будняя бабуль.
Булькоча, быццам будзідь бомы:
Буль-буль, буль-буль...

За ім скакаў я бесклапотна —
Куды ж, пястун, мяне завёў?..
Баюся здацца старамодным:
Няма ўжо гэткіх ручаёў!



Шык..

Шык..

Здзіўляюся, як магчыма пісаць

Здзіўляюся, як магчыма пісаць ТАК!!! Архізвонкі і архінепаўторны верш!!! Дзякуй!

Автор просто красавчик )

Автор просто красавчик ) Первые 3 столбика чистый отжиг =3

эт точно!весело))

эт точно!весело))