Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ружа Касцюшкі

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Косава. Зноу да цябе я прыехаў Зноў Мерачоўшчыны глог удыхнуў… Чую – далёкае коціцца рэха Гэта Касцюшка ідзе на вайну Бачу – ідуць і ідуць касінеры Нашай зямелькі каханай сыны Гэта свабоды і волі жаўнеры Як за радзіму змагалісь яны! У бой іх вядзе легендарны Касцюшка Як Балівар беларускай зямлі Волі з Амерыкі, волі французкай Так ён хацеў, каб свае узялі… Ў сэрцы – памкненні такія высокія Нібы на крылах здалёк прыляцеў Ты для усіх найяснейшым быў сокалам Ды наляцеў на крукоў ў цемнаце Рэшткі атрадаў у бітвах разбітыя З болем такім адыходзяць за лес Рэч паспалітая, рэч паспалітая Так загучаў у душы паланэз Край мой, бывай! О, туга невычэрпная Вырас палын ў нашай шчырай сяўбе У Пецярбурзе зорка вячэрняя Мне нагадала ізноў пра цябе… Літво мая! Я ад роду ліцьвінскага Дзе б не бываў – заставаўся тваім Мне нагадай паланэзам Агінскага Роднага коміна слодычны дым Волі шукау, пра яе толькі марыў ён Нібы крыніца стаць хоча ракой Але не волю – ў далёкай Швейцaрыі Ён назаўсёды знайшоў свой спакой Кропляй дажджу, песняй птушынаю Вернешся зноў ты дамоў з чужыны Дзікаю ружаю, белаю шыпшынаю Ўзгадкаю станеш далёкай вайны ……… Ціхі фальварак. Не бачу я помніка Што ж зямляка не дало ўшанаваць? Вось і прыйшоў я самотным паломнікам Словы падзякі яму перадаць Я ўсё гляджу - здагадацца не здужаю Што ж так туга раптам сэрца ўзяла Белай шыпшынаю – дзікаю ружаю Тут пра яго памяць зноў расцвіла Ружа Kасцюшкі – стагоддзі бурхлівыя Нам эстафету данеслі тваю Нібы ля помніка с сэрцам шчаслівым Ты мне дазволь – крыху я пастаю Ружа Касцюшкі – шыпшына ты белая Кроплі крыві так паметны на ёй Мова твая надта мне зразумелая Ўсе аб’яднаны мы гэтай крывёй Бела-чырвоныя, чырвона-белыя Ў неба ўздымаюцца нашы сцягі Разам з Kасцюшкам вырушым смела Хай уздрыгнуцца ізноў варагі Мы ўшанавалі сябра ці ворага? Ружа дакорам вочы пячэ Помнікі ставілі графу Сувораву Помнік Касцюшку паставім яшчэ! Air Jordan IX 9 Shoes


Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь!