Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рыцарскае брацтва

Яшчэ не ацэнена
Рыцарскае брацтва Павярнуўшы на хвілінку на шэсць соцень годзікаў час, сышліся ў паядынку лідскі рыцар з гродзенскім. Ролю ворагаў іграюць, гнеў узняўшы бураю, – аб шчыты мячы ўдараюць, аб даспехі бухаюць. У абодвух спрыт і вопыт – не сагнуць іх латамі! Біцца і з чарцямі хопіць моцы ў іх рагатымі! Латы моцныя і ў ззянні – мятымі не зробяцца!.. Аказаўся, мой лідзянін, ты мацней за гродзенца! Між сабою па-сяброўску абняліся “ворагі”: “Між сабой сябры – не воўкі – у любым мы горадзе. Брацтвам рыцарскім адзіным ты, зямля, населена. Дзякуй: цяжкі паядынак. А цяпер – за келіхі!” Predator 18 x Pogba FG