Са мною нешта адбылося
Як сорак год мiнула мне
Як птушка, сэрца узнялося
Як быў я ў роднай старане
Я з вышынi зямлю пабачыў
I так яе я палюбiў
Што ўсiх людзей за ўсё прабачыў
Бо сам такiм, як людзi быў
У момант той нiбыта крылы
З’явiлiсь раптам за спiной
I лёд з душы зыйшоў, як крыгi
Што па рацэ iдуць вясной
I зразумеў я ўсё адразу
Спякоту, дождж i маразы
I ўсе дзiцячыя абразы
Змянiў ў душы на абразы
Кранаў то тое я, то гэта
Далёка ў думках вандраваў
I сутнасць новую паэта
Ў сабе, як дзiва, адчуваў
На ўсё я глянуў новым вокам
I новым вухам ўсё пачуў
I зараз ўсiм сказаць навокал
Я слова новае хачу
Мо, на сябе бяру замнога?
Не, я б такога не сказаў
Бо ад зямлi, самога Бога
Я блаславенне атрымаў