Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Салоўкі (баляда)

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Там, дзе вербы ля крыніцы, Як зялёная падкоўка, Адчыняла аканіцы Ранку вёсачка Салоўкі. Дацямна зямлю арала, Ад хвароб зьбірала зёлкі, На старэнькіх кроснах ткала Дываны, нібы вясёлкі. I звычайна вечарамі, Што прапахлі мёдам, сенам, Душы ўсе ў адну зьбірала Песьняй роднай, задуменнай. Кожны госьць Людзей распытваў: «Хто ж так хораша сьпявае?» — Бабка Ганна, дзед Мікіта... Хата трэцяя ад краю... Час ляцеў для ўсіх няпросты, I ня знойдзеш вінаватых, Што ня стала краю ў вёсцы... Вёска стала толькі хатай. Сумна жыць, Але патрэбна Век адмераны адолець. «Шумяць вербы каля грэблі...» — Чула неба, чула поле. Сьвет, адданасьцю сагрэты, Сам рупліва колас песьціў. Ды прыйшло і тое лета — У Салоўках змоўклі песьні... На бярвеньні ля паркана Мы сядзім... Красуе жыта... «Засьпявай, бабуля Ганна...» А ў адказ: «Няма Мікіты... Ён мяне — кажу праўдзіва — У руках насіў, як сьвечку. Спадзявалася на дзіва — Будзе сьпевам цешыць вечна. Хай ня чуе боль сірочы Сьвеце ясны, Сьвеце белы. Як закрыла дзеду вочы, I сама тады зьнямела...» Я праз два гады наведаў Кут, які душу трывожыў. Поле скрозь... Няма і сьледу Ад Саловак тых прыгожых. Не вітаюць вербы госьця, I ня шчодрыцца крыніца... Пад чаромхай на пагосьце Шэры фуд Сырой зямліцы. Галавою да галоўкі Дзед з бабуляю вякуе... Заліваюцца салоўкі, Толькі іх ніхто ня чуеNike Free Rn Flyknit


Паэзія - гэта заўсёды

Паэзія - гэта заўсёды гісторыя "пра нешта...", апавяданне з пачуццем,а не набор рыфмаваных слоў...
Добра пішаш,Сяргей! Не пераіначвай сябе, не залазь у "вычурнасць", ці ў "высокахвіласфскае" пустабрэхства,выдаваемае некатарымі за "ісцінную паэзію".

Сяргей,проста

Сяргей,проста кранае......няма слоў.....Дзякуй!!!

душа паэта заўжды баліць...

душа паэта заўжды баліць...