Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Саната

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Прачнуўся дзень, і граю я адна,
Раяль кідае ноты на вятры.
Мы бачымся здалёку – гэта ты.
Цячэ саната вольна як рака.

Танцуем; задае тэмп мэтраном,
Бэтговэн патаемна лічыць крокі,
Павольна чырванеюць мае шчокі,
Гучыць саната ціха за акном.

У трэцяй часцы трэба разьвітацца,
Я застаюся, ў пекла ты вандруеш,
Ці закрануты Богам? Ці пракляты?

Апошні раз спрабуем цалавацца...
Я засынаю, ты ўжо ледзьве чуеш,
Ідзе далёка рэха той санаты.



Мяне дзяўчына смачна

Мяне дзяўчына смачна пакахала!
І вось я з ёю прама-ткі сь на ложку й вж.
Ага. Во зараз брошу я жэ й Бога.
Бо шо ты кажыш! Я ж така харошка!

Так ты вжэ Ангел? Чы яшчэ й Спіноза?
От гэто пак заноза так занозка.
Ну, прамо з носа дай ля ейі сопляф.
Канешне, не пра Светк мы гоньдзе.

Так, спомнылася вошка...