Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ўсё цякуча ў свеце гэтым...

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)
За перыметрам падзеяў ардынарнаю катрынкай, паслядоўна дні з гадамі і стагоддзямі сплылі, і пластамі напласталі з трылабітамі ў абдымку людзі ў кураве і сажы пад паверхняю Зямлі. Усё цякуча ў свеце гэтым – ад віна да горных пашаў, ад расы да дыму ў лёгкіх з катаваннем альвеёл, толькі кроў гусцее зразу, порах убірае прагна, смерць, яна і масу косіць, і суб'екта аднаго. Ў Вечнасці няма аблічча, ані формы, толькі космас, абыякавы й халодны з выбліскам далёкіх зор, нам яны арыенцірам слізгацення па сусвеце без адрыву ад зямнога магнетызму і любві... Off White X Max 180-90


цікава

цікава

цікавы верш

цікавы верш