Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сэнс творчасці…

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сэнс творчасці… Чаканне, што адзначаць?
Хмель поспеху ды славы карагоды?
Ці стан, калі спявае хтось ці плача,
Спаўна спазнаўшы боль і асалоду?

Сэнс творчасці… Прызнанне і пашана?
Ды мёд, сабраны з кветак “лёгкай” працы?
А мо – ствараць сусвет самааддана
І шчодра светлым духам пралівацца?

Сэнс творчасці.. Прываблівы наркотык?
Дурман? Сляпая смага захаплення?
Ці прага… і натхнення ціхі дотык…
І шчасця непаўторныя імгненні?

Сэнс творчасці… Няўробленае штосьці,
Чым аўтар незаўважаны хварэе?
Ці сэрца, што гаіцца прыгажосцю –
З камення нават плавіцца і млее?

Сэнс творчасці… Штампоўка шырспажыву?
Крыўлянне папулярнага паяцу?
Ці простае, но велічнае дзіва –
У творах назаўсёды заставацца?