Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СЭНТЭНЦЫЯ…

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Каб жылося вам доўга,
каб жылося лацьвЕй –
што здараецца добрае,
ўспамінайце часцей...

Здзекі кіньце над нервамі,
каб жылося лягчэй –
што здараецца дрэннае,
забывайце хутчэй...

Сьвет даволі цудоўны,
вакол вас у жыцці.
Каб жыццё было з толкам –
насалодуйцесь ім...

Мо, сэнтэнцыі прОстыя,
ну і што ж тут з таго.
Мы ў жыцці гэтым – госьці.
Пакахайце яго...
*+*
14 чэрвеня 2014 г.