Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шчаслівы

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Шчаслівы ты, калі умееш сеяць;
Шчаслівы ты, калі умееш жаць;
Шчаслівы ты, калі умееш верыць;
Шчаслівы, калі можаш ты кахаць.

Шчаслівы, калі можаш раніцою
Устаць гадзін у шэсць ці пяць –
Шчаслівы летняю парою
Хоць трошкі меней ты паспаць.

Шчаслівы кожны, можаш верыць!
Шчаслівы ты спакойна жыць:
Спаць, есці, піць, – пакуль у дзверы
Бяда і гора не ўляціць.