Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шчасце

Сярэдняя: 4.5 (24 галасоў)

Шчасце – ўсыпаны зоркамі шлях.
Разуменне ў каханых вачах.
Прахалода расы на світанку
І матуліна калыханка.
Шчасце – Бога ў сэрцы адчуць,
Спевы птушак на золку пачуць.
Гэта велічных храмаў спакой,
Мост вяселкі над шумнай ракой.
Верны сябар, што побач заўжды.
Шчасце - поспех, запал малады.
Гэта вера ў сябе без сумненняў,
Патаемных глыбінь адкрыццё.
Шчасце – мноства прыгожых імгненняў,
Разам складзеных у жыццё!