Бачыш, шчасце на тваім парозе? Прыглядзіся на застылы цень. Не трымай узімку на марозе У студзёны, хоць і з сонцам, дзень.
Не спалохай, бо яно няўлоўна, Лёгкае, бы сонечны прамень. Затрымай імгненне без адмовы, Ты яго з абдымкамі сустрэнь!