Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Школьная рапсодыя

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Чаму са школы ўсе бягуць?
Пытанне гэта без адказу.
Чаму у школу не ідуць,
Ці два гады – і прэч адразу?
Словы прыгожыя з трыбун
Сягоння чуем вельмі часта.
Не пойдзе моладзь у зыбун,
Настаўнік - ён ніжэйшай касты.
Настаўнік – гэта ж чалавек ,
Патрэбна есці, адзявацца.
Яму так сорамна штовек
Адно чакаць і спадзявацца.
Яшчэ ён хоча вандраваць,
Калі яму той свет пабачыць?
Ён хоча жыць, не выжываць.
Яму пара ўжо аддзячыць.
Чыноўнік жа паперы шле:
І тут не так, і там не гэтак.
Настаўнік сёння ў імгле,
Хоць ён выхоўвае дзетак.



Сумна, канешне, але, на жаль,

Сумна, канешне, але, на жаль, так і ёсць. Сёння ўвогуле інтэлектуальная праца цэніцца менш за фізічную. І настаўнікі - не выключэнне.

Мне спадабалася. Не

Мне спадабалася. Не паглыбляючыся ў стылістыку і дробныя шарахаватасці,верш вызваў горкую ўсмешку-падтрымку правільнасці выказаных думак наконт таго, што ваш пакорны служка таксама "хоча жыць, не выжываць". Будзем спадзявацца, што колісь нас пачуюць. Поспехаў, калега!